Кіроўца КАМАЗа з Салігорска збіў насмерць жыхара Чысці
19.08.2013
—
ЧП
|
Аварыя здарылася днём у пятніцу, 16 жніўня. Як паведаміў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош, 56-гадовы кіроўца КАМАЗа з Салігорска рушыў па другараднай паласе ў бок Чысці. На перакрыжаванні Краснае-Чысць і Плябань-Чысць КАМАЗ не саступіў дарогу легкавому аўтамабілю "Фольксваген Шаран", які рушыў па галоўнай дарозе Краснае-Чысць у кірунку Чысці. "Фольксвагенам" кіраваў 52-гадовым жыхаром Радашкавічаў. У яго машыне быў пасажыр, 61-гадовы жыхар Чысці. Ён загінуў на месцы. Кіроўца "Фольксвагена" атрымаў пашкоджаннні, але не шпіталізаваны. Кіроўцу КАМАЗа затрымалі. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аварыя здарылася днём у пятніцу, 16 жніўня.
|
|