Мінчанін збіў дзіка на Ашмяншчыне
23.08.2013
—
ЧП
|
![]() Здарэнне адбылося на 78 кіламетры трасы Мінск-Ашмяны, непадалёк ад вёскі Брылькі Валожынскага раёна 21 жніўня каля гадзіны ночы. Жыхар Мінска рухаўся на сваім матацыкле “Ямаха”. Ён не заўважыў знянацку выбегшага з лесу дзіка і наехаў на яго. Кіроўца матацыкла атрымаў цялесныя пашкоджанні. У сувязі з раннім наступленнем цемры, колькасць аварый з удзелам жывёл павялічылася. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць пільнымі, асабліва тых, хто рухаецца праз лясныя масівы. Паводле зводкі УУС Мінаблвыканкама. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося на 78 кіламетры трасы Мінск-Ашмяны, непадалёк ад вёскі Брылькі Валожынскага раёна 21 жніўня каля гадзіны ночы.
|
|