На Валожыншчыне трактар загарэўся падчас працы
02.09.2013
—
ЧП
|
![]() Работнікі калгаса “Сакаўшчына-Агра” патэлефанавалі выратавальнікам каля 15.00 у суботу, 31 жніўня. Пажар адбыўся на комплексе адкорму буйной рагатай жывёлы. Загарэўся трактар К 701 1991 года выпуску, які належыць калгасу. Здарылася гэта, калі трактарыст трамбаваў сіласную яму. Трактар загарэўся ў руху. Але кіроўца не пацярпеў. З-за пажару выгарала кабіна і пашкоджаныя тры колы. Пра здарэнне расказаў інжынер інспекцыі дзяржпажнагляду Валожынскага РАУС Ігар Хныкаў. Настасся РОЎДА. Фота ganc-chas.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі калгаса “Сакаўшчына-Агра” патэлефанавалі выратавальнікам каля 15.00 у суботу, 31 жніўня. |
|