У Вілейскім раёне “Аўдзі” ўрэзалася ў дрэва: кіроўца загінуў. 21.by

У Вілейскім раёне “Аўдзі” ўрэзалася ў дрэва: кіроўца загінуў

02.09.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


29 жніўня ў цэнтр аператыўнага кіравання Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні паблізу вёскі Сосенка. Адбылося яно каля 19.30.

Аўтамабіль “Аўдзі-80” урэзаўся ў дрэва, кіроўца ад атрыманых цялесных пашкоджанняў загінуў на месцы. Супрацоўнікі райаддзела аказалі дапамогу ў выманні загінулага з машыны пры дапамозе спецыяльнага абсталявання.

– 28-гадовы мясцовы жыхар не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, які з'ехаў у кювет і наехаў на прыдарожнае дрэва, – паведамілі ва УДАІ упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. – Мужчына кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. Вядома, што загінулы не быў прышпілены рамянём бяспекі. Ён быў пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам.

Аддзел інфармацый.


Фота mchs.gov.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 жніўня ў цэнтр аператыўнага кіравання Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні паблізу вёскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика