На Вілейшчыне нецвярозы сеў кіраваць камбайнам. 21.by

На Вілейшчыне нецвярозы сеў кіраваць камбайнам

08.09.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пакуль вядзецца ўборка ўраджаю пракуратура Вілейскага раёна ўзмацніла нагляд за выкананнем заканадаўства ў аграпрамысловым комплексе раёна.

З гэтай нагоды праведзеныя рэйдавыя мерапрыемствы па месцах уборкі і захоўвання збожжавых культур.

У большасці задачы і мэты ўборачнай кампаніі сельгаспрадпрыемствамі раёна выконваюцца. Аднак у некаторых гаспадарках знойдзеныя парушэнні.

Спынілі камбайн

Супрацоўнікі пракуратуры і аддзела ДАІ Вілейскага РАУС на дарозе ў вёсцы Савіна Вілейскага раёна спынілі камбайн пад кіраваннем механізатара ААТ “Новая Любанія”. Камбайн быў незарэгістраваны і не прадстаўлены для штогадовага дзяржаўнага тэхнічнага агляду.

Падчас разбору стала вядома, што згаданым камбайнам дазволіў кіраваць галоўны інжынер гаспадаркі. У дадатак, механізатара да кіравання камбайнам дапусцілі без праходжання перадрэйсавага медагляду. На момант спынення ён быў нецвярозы.

Работнікі не ведалі, як карыстацца вогнетушыцелем

Калі супрацоўнікі пракуратуры і Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных здарэннях наведалі збожжасклады і збожжасушылкі ААТ “Новая Вілія”, то на некаторых знайшлі парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы – недахоп вогнетушыцеляў. Пры гэтым асобныя работнікі не ведалі, як імі карыстацца.

Не хапала першасных сродкаў вогнетушэння і на збожжаўборачных камбайнах гаспадаркі. Акрамя таго, двое механізатараў гаспадаркі працавалі на камбайнах без памочнікаў.

Пракуратура Вілейскага раёна накіравала кіраўнікам згаданых гаспадарак прадстаўленні, паводле якіх яны абавязаныя ліквідаваць парушэнні. Аддзел ДАІ вілейскага РАУС па даручэнні пракуратуры прыцягнуў вінаватых працаўнікоў ААТ “Новая Любанія” да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне парушэнняў бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту.

Дар’я ХАДАРОВІЧ, старшы памочнік пракурора Вілейскага раёна.

Фота khersonmash.com.ua

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль вядзецца ўборка ўраджаю пракуратура Вілейскага раёна ўзмацніла нагляд за выкананнем заканадаўства ў аграпрамысловым комплексе раёна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика