Смерць ад расліны цыкуты: завяршылі праверку
23.09.2013
—
ЧП
|
У Мядзельскі райаддзел міліцыі 21 красавіка паступіла паведамленне ад фельчара “хуткай дапамогі” Свірскай участковай бальніцы. У лесе на тэрыторыі прыроднага комплексу “Блакітныя азёры” Раённы аддзел Следчага камітэта правёў праверку па гэтым факце. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, ён памёр ад атручэння раслінай – цыкутай. Мужчына быў заўзятым турыстам. У складзе турыстычнай групы з сямі чалавек ён удзельнічаў у байдарачным паходзе па Нарачанскіх азёрах. Яго цікавіла экстрэмальнае выжыванне: бывала, што еў лісткі і карэньчыкі. Са слоў сведак, мужчына дастаў з возера карэньчык, абчысціў яго і з’еў. Праз паўгадзіны пачаў скардзіцца на недамаганне, ваніты, з’явіліся сутаргі, ён стаў задыхацца. Рэанімацыйныя мерапрыемствы ніякіх вынікаў не далі. Пасля сведкі казалі, што мужчына зблытаў цыкуту з ядомай раслінай – сніткай. Яго гібель стала вялікай трагедыяй для яго жонкі і чатырохгадовага сына. Цыкута − адна з самых ядавітых раслін. Іншыя яе назвы: вех ядавіты, кашачая пятрушка, вяха, амег, вадзяная бешаніца, вадзяны балігалоў, мутнік, сабачы дзягіль, гарыгалава, свіная вош. Ядавітая яна ўся, а асабліва карэнішча. 100-200 грамаў карэнішча дастаткова, каб забіць карову, а 50-100 − авечку. У смале кораня ўтрымліваецца цыкутасін, найбольш ядавіты пачатак расліны: праз некалькіх хвілін пасля ўжывання ён выклікае ваніты, колікі ў ніжняй частцы жывата, за якімі можа наступіць галавакружэнне, паходка стане хісткай, пойдзе пена з роту. Зрэнкі расшыраюцца, эпілептыформныя прыпадкі і сутаргі могуць скончыцца паралічом і смерцю. Пры атручэнні неабходна хуткае прамыванне страўніка сродкам з актываванага вугалю і таніну. Іншага супрацьяддзя ад яе няма. Па выніках праверкі аддзел Следчага камітэта прыняў рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Паважаныя жыхары і госці Нарачанскага краю! Ніколі не ешце невядомыя ягады, грыбы, расліны, карані... Калі ўсё ж такі атруціліся, па-першае, неадкладна выклікайце “хуткую дапамогу”. Да яе прыезду прамывайце страўнік. Піце многа вадкасці. Па-другое, нават калі стан палепшыцца, абавязкова звярніцеся ў бліжэйшую медыцынскую ўстанову. Па-трэцяе, недаедзеныя расліны, ягады і грыбы не выкідвайце. Іх аналіз дапаможа дактарам хутчэй вызначыць від яду, які трапіў у арганізм. Самае галоўнае − ніякага самалячэння: чым больш таксінаў трапіць у кроў, тым больш цяжкім будзе атручэнне. Ганна САКАЛДЫНСКАЯ, следчы Мядзельскага раённага аддзела Следчага камітэта РБ, старшы лейтэнант юстыцыі. Фота upload.wikimedia.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мядзельскі райаддзел міліцыі 21 красавіка паступіла паведамленне ад фельчара “хуткай дапамогі” Свірскай участковай бальніцы. У лесе на тэрыторыі прыроднага...
|
|