У Мядзеле з-за загарання з кватэры эвакуіравалі мужчыну: выратавальнікі прыязджаюць сюды ўжо не першы раз. 21.by

У Мядзеле з-за загарання з кватэры эвакуіравалі мужчыну: выратавальнікі прыязджаюць сюды ўжо не першы раз

01.11.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пасля шасці гадзін вечара 29 кастрычніка мядзельскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне ў кватэры дома па вуліцы 17 Верасня. Патэлефанаваў сусед, які адчуў пах дыму.

– Выратавальнікі зайшлі ў кватэру на другім паверсе і знайшлі на ложку 37-гадовага мужчыну. Вынеслі гаспадара на вуліцу і перадалі медыкам “хуткай дапамогі”, – распавёў інспектар Дзяржпажнагляду аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сакалдынскі. – Мужчыну шпіталізавалі. У кватэры пашкоджаны матрац, закурадымлены сцены і мэбля.

Папярэдняй прычынай пажару называюць неасцярожнасць пры курэнні. Мядзяльчанін быў у нецвярозым стане.

Да гэтага грамадзяніна выратавальнікам даводзіцца прыязджаць ужо не першы раз.

Аддзел інфармацыі.

Фота lifecity.com.ua

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля шасці гадзін вечара 29 кастрычніка мядзельскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне ў кватэры дома па вуліцы 17 Верасня. Патэлефанаваў сусед,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика