Тры падлеткі разбурылі ў Куранцы мемарыял расстраляным і спаленым у 1942 годзе жыхарам вёскі. 21.by

Тры падлеткі разбурылі ў Куранцы мемарыял расстраляным і спаленым у 1942 годзе жыхарам вёскі

01.11.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Помнік 1040 забітым фашыстамі габрэям у вёсцы Куранец, які разбурылі вандалы.

Пра гэта паведаміў міліцыі старшыня Куранецкага сельсавета ўчора раніцай, 31 кастрычніка.

Вандалы разбурылі агароджу помніка і пашкодзілі сам мемарыял – адарвалі пліту і  разбілі аснову, на якой яна стаяла.

Высветлілася, што зрабіла гэта кампанія з трох хлапцоў – 13, 14 і 15 гадоў. Так яны забаўляліся вечарам 29 і 30 кастрычніка.

Адзін з іх вучыцца ў Куранецкай школе, двое другіх – у Вілейскім прафесійна-тэхнічным каледжы.

– Чаму яны гэта зрабілі і навошта, патлумачыць не змаглі, – кажа намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык. – Крымінальную справу ўзбуджаць не будзем, бо хуліганы непаўнагадовыя. Аднак стаіць пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці іх бацькоў і пастаноўкі падлеткаў на ўлік.

Усе жывуць у нармальных сем’ях і да адказнасці раней не прыцягваліся.

“У мяне там муж з каханкай, дастаньце, я тут пад балконам з дзецьмі мерзну”

Настасся РОЎДА.

Фота upbicycle.blogspot.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў міліцыі старшыня Куранецкага сельсавета ўчора раніцай, 31 кастрычніка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика