Шукаюць мінчанку Кацярыну Дземчанку
09.11.2013
—
ЧП
|
16-гадовая дзяўчына можа знаходзіцца ў Маладзечне і наведваць месцы навалы моладзі (дыскатэкі, бары). Лёгка ўваходзіць у кантакт з новымі людзьмі. 19 кастрычніка Кацярына пайшла з дому і не вярнулася. Прыкметы: на выгляд 17-18 гадоў, рост каля 160 см, шчыльнага целаскладу, твар круглы, смуглявы, еўрапейскага тыпу, вочы блакітныя, нос сярэдні ўвагнуты, вушы авальныя сярэднія, валасы прамыя, ніжэй плячэй, пафарбаваныя ў чорны колер. Асаблівыя прыкметы: радзімка на левай шчацэ, над губой, з правага боку. Была апранута: балоневая куртка чорнага колеру з поясам і футравым каўняром, штаны чорнага колеру, боты чорнага колеру. Пры сабе мела жаночую сумку чорнага колеру. Просім асоб, якія валодаюць інфармацыяй пра месцазнаходжанне дзяўчыны, паведаміць у міліцыю па тэлефоне 8017-2520202, 8017-2130832, 8029-3560280, 8029-3924647, 8044-7313760 альбо 102. Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантуецца. Паводле інфармацыі Фрунзенскага РУУС горада Мінска.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16-гадовая дзяўчына можа знаходзіцца ў Маладзечне і наведваць месцы навалы моладзі (дыскатэкі, бары). Лёгка ўваходзіць у кантакт з новымі людзьмі.
|
|