На Астравеччыне ў пажары загінулі маці і дачка. Сын – у рэанімацыі
18.11.2013
—
ЧП
|
Трагедыя адбылася 16 лістапада, каля 7.30, у вёсцы Дравенікі. У МНС у суботу раніцай патэлефанавалі суседзі жыхароў дома, дзе пачаўся пажар. Па іх словах, там былі людзі. Калі прыехалі выратавальнікі, дах драўлянага дома гарэў цалкам. Праз 10 хвілін побач з ложкам знайшлі загінулую гаспадыню дома. Жанчыне было 75 гадоў. Пазней – яе 35-гадовую дачку, якая ляжала на ложку. Разам з імі жыў і сын загінулай гаспадыні. Але ў гэты час ён быў у суседзяў. Убачыўшы, што гарыць дом, сам спрабаваў выратаваць маці і сястру, ведаўшы, што яны ўнутры. Аднак у яго не атрымалася: у цяжкім стане, з апёкамі твару, рук і верхніх дыхальных шляхоў, 37-гадовы мужчына трапіў у рэанімацыйнае аддзяленне Астравецкай ЦРБ. Магчыма, пажар здарыўся, бо гаспадары пакінулі запаленую свечку. У доме не было электрычнасці. У сям’і ніхто не працаваў, усе яны злоўжывалі алкаголем. Пра здарэнне паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Шыць. Настасся РОЎДА. Фота dpravda.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагедыя адбылася 16 лістапада, каля 7.30, у вёсцы Дравенікі. |
|