На Вілейшчыне згарэў дом: падвяла электраправодка
02.12.2013
—
ЧП
|
Пасля пяці гадзін вечара 28 лістапада выратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні ў жылым доме ў вёсцы Гіры. У выніку пажару хата знішчана амаль цалкам: засталіся тры сцяны. У доме была 85-гадовая бабуля. Яна адчула пах дыму і патэлефанавала дачцэ. Урэшце тая сказала ёй выйсці з дому – што бабуля і зрабіла. – Прычына здарэння – кароткае замыканне электраправодкі, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч. Гаспадыня дома расказала, што неаднойчы перагарала лямпачка ў сенях, гэта памяшканне больш за ўсё і пацярпела ад пажару. Аддзел інфармацыі. Фота drugniy.info Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля пяці гадзін вечара 28 лістапада выратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні ў жылым доме ў вёсцы Гіры.
|
|