На Вілейшчыне скралі в’етнамскіх парасят
05.12.2013
—
ЧП
|
У аўторак, 3 снежня, у міліцыю давялося звярнуцца жыхарцы вёскі Галінова. У перыяд з 28 лістапада па 2 снежня з незачыненага хлява нехта скраў чатырох в’етнамскіх віслапузых парасят. Каштавалі яны 1 мільён 400 тысяч рублёў. Адразу гаспадыня ўбачыла, што не хапае двух парасят – падумала, мо самі збеглі. А калі ўбачыла, што зніклі яшчэ двое, то тады ўжо заявіла ў міліцыю. Узбуджана крымінальная справа за крадзеж, паведаміла следчы Вілейскага райаддзела Следчага камітэта РБ Надзея Шамук. Аддзел інфармацыі. Фота partizansk.farpost.ru
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак, 3 снежня, у міліцыю давялося звярнуцца жыхарцы вёскі Галінова. У перыяд з 28 лістапада па 2 снежня з незачыненага хлява нехта скраў чатырох в’етнамскіх...
|
|