Бачыць вока злачынца здалёка
17.12.2013
—
ЧП
|
У Баранавічах студэнты эканоміка-юрыдычнага каледжа дапамаглі выкрыць рабаўніка.
Сярод белага дня злачынец выхапіў з рук сталай жанчыны сумку з грашыма, дакументамі і ўцёк. Затрыманне рабаўніка стала магчымым дзякуючы Яўгену Герасімовічу і Захару Тарасаву. Ідучы па вуліцы, маладыя людзі звярнулі ўвагу на чалавека, прыкметы якога нагадвалі грамадзяніна, які падазраецца ў здзяйсненні злачынства. Хлопцы паведамілі аб ім у аддзел крымінальнага вышуку, і нездарма — мужчына сапраўды аказаўся тым самым рабаўніком. Кіраўніцтва крымінальнага вышуку не пакінула ўчынак Яўгена і Захара без увагі: начальнік крымінальнай міліцыі наведаў хлопцаў ва ўчэбным класе і ўручыў падзякі за свядомую пазіцыю і дапамогу ў раскрыцці злачынства. Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Баранавічах студэнты эканоміка-юрыдычнага каледжа дапамаглі выкрыць рабаўніка. |
|