Загадзя паклапаціцеся, каб Новы год не азмрочыўся. 21.by

Загадзя паклапаціцеся, каб Новы год не азмрочыўся

22.12.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У пераднавагодні час рэзка павялічваецца колькасць пажараў і траўмаў з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў. Многія неасцярожна абыходзяцца з піратэхнічнымі вырабамі.

Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з такімі наступствамі − мэта рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!”

Акцыя праходзіць ад 9 да 28 снежня ў тры этапы. У яе  межах работнікі МНС наведваюць працоўныя і вучнёўскія калектывы, а таксама буйныя гандлёвыя аб’екты, дзе расказваюць аб правілах бяспекі пры падрыхтоўцы да навагодніх і калядных святаў.

Ставіць ялінку трэба па правілах

Ставячы ялінку дома, не забудзьцеся прыбраць дываны, выкарыстоўвайце толькі ўстойлівыя падстаўкі.

Галінкі і верхавінка прыгажуні не павінны дакранацца да сцен, столі, мэблі і іншых хатніх рэчаў. Нельга ставіць ёлку каля ацяпляльных прыбораў, абкладваць яе ватай.

Электрагірлянды павінны быць толькі заводскія і без нават самых нязначных, на ваш погляд, пашкоджанняў.

Не пакідайце ёлку без нагляду з уключанай гірляндай.

Калі ёлка загарэлася


Калі ўсё ж ёлка загарэлася, адключыце гірлянду і паваліце дрэва на падлогу, каб полымя не падымалася ўверх, накрыйце яго шчыльнай тканінай. Калі ёлка натуральная, тушыць можна вадой.

Калі штучная, то ні ў якім разе не выкарыстоўвайце ваду. Падчас гарэння сінтэтычныя матэрыялы плавяцца і расцякаюцца, а вада на падпаленай паверхні прывядзе да распырсквання падпаленых кропель. Так павялічваецца плошча гарэння.

Штучную падпаленую ёлку лепш засыпаць пяском або прымяніць вогнетушыцель, калі ёсць. Памятайце, што падпаленыя палімеры вельмі таксічныя, вылучаюць атрутныя рэчывы. Калі з агнём не ўдалося справіцца за першыя хвіліны, пакіньце памяшканне.

Як выбіраць піратэхніку


Калі выкарыстоўваеце піратэхнічныя вырабы, звярніце ўвагу на тэрмін прыдатнасці, цэласнасць заводской упакоўкі. Не купляйце,  калі вырабы маюць дэфекты: мятыя, вільготныя, з расколінамі і іншымі пашкоджаннямі корпуса або кнота. Набывайце піратэхніку толькі ў спецыялізаваных крамах, якія маюць сертыфікат.

Перад выкарыстаннем абавязкова прачытайце інструкцыю па ўжыванні.

Паклапаціцеся, каб свята не азмрочылася


Міністэрства па надзвычайных сітуацыях віншуе вас з надыходзячымі святамі! Моцнага здароўя, спаўнення жаданняў, новых дасягненняў і 365 бяспечных дзён! Каб будучыя святы прыносілі толькі радасць, будзьце ўважлівыя і асцярожныя! Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Марына ГАНЧАРОВА, старшы інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Фота positime.ru, s2.goodfon.ru, artcitydp.com, grandwallpapers.net.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пераднавагодні час рэзка павялічваецца колькасць пажараў і траўмаў з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў. Многія неасцярожна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика