Не збераглi…
11.01.2014
—
ЧП
|
У Гродне ў выніку ДТЗ загінулі пяць чалавек, сярод якiх адно дзiця. — Такога сумнага пачатку года не было даўно, — гаворыць начальнік ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Талатай. — Часцей за ўсё прычынамі страшных аварый становяцца залішняя самаўпэўненасць вадзiцеляў на дарогах, няўважлівасць. Асабліва цяжка, калі гінуць дзеці. У чацвер днём у Гродне грузавік КамАЗ з прычэпам збіў васьмікласніцу. Яна памерла на рэанімацыйным стале. Паводле слоў відавочцаў, 13-гадовая школьніца пераходзіла вуліцу на зялёнае святло. Заўважыўшы аўтамабіль, яна паскорыла рух, аднак да раздзяляльнага астраўка бяспекі так і не дайшла. У гэты момант зялёнае святло гарэла і для грузавіка, але вадзіцель не ўпэўніўся, ці ёсць людзі на пераходзе. Замест таго, каб спыніцца і прапусціць дзіця, ён, не зніжаючы хуткасці, працягнуў паварот. У выніку 15-тонная машына зачапіла дзяўчынку бамперам, а затым трыма коламі пераехала яе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне ў ДТЗ загінулі пяць чалавек, сярод якiх адно дзiця |
|