Выпадак на Ашмяншчыне: забіў жанчыну, з якой сустракаўся. 21.by

Выпадак на Ашмяншчыне: забіў жанчыну, з якой сустракаўся

15.01.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Каля гадзіны ночы 23 чэрвеня каля вёскі Кракоўка К. пачаў рух заднім ходам на машыне “Фольксваген-Гольф” і наехаў на П., якая ад траўмаў загінула на месцы.

К. парушыў дзевяць правілаў дарожнага руху.

Як здарылася, не памятае

З загінулай П. ён пазнаёміўся сёмага сакавіка, яны разам працавалі. Пачалі падтрымліваць сувязь, з цягам часу завязаліся блізкія адносіны. Напярэдадні трагедыі разам праводзілі час. Каля 22 гадзін мужчына паехаў у вёску Кракоўка, каб сустрэцца з П. У вясковай краме сустрэў сяброўку жанчыны. Тая пазваніла П., але адказу не было.

Тады мужчына купіў бутэльку гарэлкі і выпіў шклянку ў машыне. Шукаў П, але яе нідзе не было. Вырашыў паехаць і па дарозе заўважыў каля крамы з сябрамі. Прапанаваў разам паехаць, і жанчына пагадзілася.

Праз некалькі хвілін ён сказаў, што выпіў. П. пачала плакаць і прасіць завезці яе дадому. К. завёў рухавік, але той запрацаваў на высокіх абаротах, і кіроўца яго заглушыў. Падняў капот, але не змог адрамантаваць няспраўнасць. Сказаў жанчыне, што нікуды не паедуць. Яна адказала, што пойдзе дадому пешшу, і выйшла з машыны. Фары не працавалі, таму ён не бачыў, куды пайшла жанчына.
Мужчына закурыў, пасядзеў. Заўважыў, што П. доўга няма. Выглянуў, паклікаў яе, але жанчына не адгукнулася. Што было далей, не памятае.

Ачуняў К. ужо ў кювеце, убачыў, што жанчына ляжыць каля пярэдняга бампера. Як здарылася трагедыя, ён не змог патлумачыць.

У ноч здарэння ён паведаміў супрацоўніку ДАІ, што прыехаў са сваёй жанчынай, яны пасварыліся, і тая выйшла з машыны. Паспрабаваў паехаць, і машыну сцягнула ў кювет.

Паводле меркавання эксперта, жанчына падчас удару сядзела на кукішках.

Не хацела садзіцца ў машыну

Маці загінулай сказала ў судзе, што жыве з мужам і ўнукамі − дзецьмі П. Дачка распавядала ёй, што пазнаёмілася з мужчынам, які штодзень прывозіў яе з працы.

22 чэрвеня яны разам паехалі ў Смаргонь за пакупкамі. Потым яна ездзіла з К. купацца на возера. Пасля пайшла на дзень нараджэння стрыечнай сястры. Пра здарэнне даведалася па тэлефоне раніцай 23 чэрвеня.

Сяброўка, з якой К. сустрэўся ў краме, распавяла, што двойчы прасіла П. не ехаць з мужчынам, таму што ён быў п’яны.

Сведка Ф., разам з якой загінулая адзначала дзень нараджэння, распавяла, што яны размаўлялі, як раптам на высокай хуткасці пад’ехала машына, з якой выйшаў К. Ён стаў патрабаваць, каб жанчына села ў машыну, тая адмовілася. Тады адвёў П. убок, сказаў: “Садзіся, паехалі!” − і жанчына села ў машыну.

Тармазы не працавалі

Машына, якая забіла чалавека, была няспраўная. Усе няспраўнасці кіроўца мог бачыць да пачатку руху. У “Фольксвагене” не працавалі ліхтары задняга ходу, сістэма рэгуліроўкі падачы паліва, з-за чаго рухавік працаваў на максімальных абаротах.

Машына была зарэгістраваная на іншага чалавека, але ў 2011 годзе яе купіў К. без перарэгістрацыі.

Тэхагляд новы гаспадар не праходзіў. Машына ездзіла нармальна, пакуль у той вечар не пачала працаваць на высокіх абаротах. Тармазы ў “Фольксвагене-Гольф” не працавалі, але К. спраўляўся з кіраваннем.

Атрымаў тры з паловай гады

Суд па гэтай справе адбыўся ў снежні, які прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на тры гады і шэсць месяцаў. Адбываць пакаранне абвінавачаны будзе ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах пасялення. Ён пазбаўляецца права кіраваць ўсімі відамі транспарту на пяць год.

Яго будуць прымусова лячыць ад алкагольнай залежнасці.

Суд абавязаў яго за месяц выплаціць кампенсацыю маральнага шкоды сястры і маці загінулай – па 50 мільёнаў рублёў.

Асуджанаму К. 43 гады. Жанаты, мае дваіх дзяцей, раней не судзімы. Сваю віну цалкам прызнаў.

Аляксандр ЛЯНКЕВІЧ, старшы памочнік пракурора Ашмянскага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля гадзіны ночы 23 чэрвеня каля вёскі Кракоўка К. пачаў рух заднім ходам на машыне “Фольксваген-Гольф” і наехаў на П., якая ад траўмаў загінула на месцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика