Пошта далучылася да барацьбы з самагонам. 21.by

Пошта далучылася да барацьбы з самагонам

28.01.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Работнікі пошты падтрымалі ініцыятыву міліцыіпаводле якой любы чалавек ананімна зручным для яго чынам можа паведаміць міліцыі аб месцах незаконнага вырабу і продажу спіртнога.

Цяпер можна проста апусціць у паштовую скрыню паперу любога фармату без канверта і паштовай маркі, на якой напісаны адрас парушальніка, месца знаходжання самагоннага апарата ці іншая інфармацыя.

Усе запісы работнікі пошты перададуць кіраўніцтву органаў унутраных спраў для аператыўнай праверкі.

Практыка паказвае, што не заўсёды сельскі жыхар у талым узросце можа пазваніць у міліцыю і паведаміць аб месцах вырабу і продажу спіртнога. Зрабіць гэта праз пошту некаторым будзе лягчэй.

Летась злавілі 2 тысячы самагоншчыкаў

Менавіта дзякуючы такому паштоваму каналу летась на Міншчыне знайшлі і прыцягнулі да адказнасці буйнейшых вытворцаў нелегальнага спіртнога.

У тым ліку дзякуючы актыўнай пазіцыі грамадзян летась у вобласці знайшлі больш за дзве тысячы асоб, задзейнічаных у незаконны абарот спіртнога. Гэта найбольш, чым у іншых обласцях Беларусі.

Міліцыя Міншчыны просіць падтрымаць прапанаваную ініцыятыву, не заставацца раўнадушнымі да жаночых і дзіцячых слёз, чые мужы і бацькі пакідаюць на “точках” не толькі зарплаты, але і выносяць з дому апошнія прадукты і рэчы.

Паводле прэс-рэліза УУС Мінаблвыканкама.

Фота vz.ua.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі пошты падтрымалі ініцыятыву міліцыіпаводле якой любы чалавек ананімна зручным для яго чынам можа паведаміць міліцыі аб месцах незаконнага вырабу і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика