Источник материала:
Як паведаміла "Нашай Ніве" прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, здарэнне адбылося ноччу 12 лютага. 32-гадовая жанчына скінулася з моста на чыгуначным вакзале і разбілася аб платформу. Загінула яна на месцы. Мяркуецца, што гэта суіцыд. Праводзіцца праверка.