У Вілейцы гарэла машына – магчымы падпал
18.02.2014
—
ЧП
|
Пасля дзвюх гадзін ночы 14 лютага выратавальнікам паступіла паведамленне, што гарыць аўтамашына па вуліцы Зарэчнай у Вілейцы. “Сітраэн С5” стаяў каля плота. – Дзякуючы таму, што паведамленне пра загаранне паступіла хутка і выратавальнікі прыбылі аператыўна, машыну здолелі ўратаваць, – расказаў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч. – У машыны згарэла пярэдняе правае кола, пашкоджана правае крыло. Іншамарка належыць жыхару Маладзечна. Ён прывёз у Вілейку свайго знаёмага і застаўся тут начаваць. Папярэдняя прычыны здарэння – падпал. Аднак дакладную прычыну ўстановіць расследаванне. Аддзел інфармацыі. Фота з сайта kolesa.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля дзвюх гадзін ночы 14 лютага выратавальнікам паступіла паведамленне, што гарыць аўтамашына па вуліцы Зарэчнай у Вілейцы.
|
|