Дні ў агні
03.04.2014
—
ЧП
|
У Салігорскім раёне гараць тарфянікі. Ля вёскі Даманавічы пажар узнік яшчэ ў аўторак раніцай. — Асобнымі ачагамі агонь распаўсюдзіўся на дзесяці гектарах, — кажа Анастасія Швайбовіч, прэс-сакратар Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. — З агнём змагаліся 80 чалавек, у выніку ўжо ў сем гадзін вечара яго лакалізавалі. Увогуле, у Салігорскім раёне з пачатку года тарфянікі гараць у чацвёрты раз, па вобласці — у трэці. Што стала прычынай, пакуль высвятляецца. Аднак, па словах спецыялістаў, часцей за ўсё вінаватымі бываюць людзі. Напрыклад, толькі 24 сакавіка штрафы за выпальванне расліннасці і вогнішчы ў забароненых месцах на Міншчыне атрымалі 225 чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пажарах на тарфяніках часцей за ўсё вінаваты самі людзі |
|