Вы можаце дапамагчы змагацца з наркотыкамі
05.04.2014
—
ЧП
|
Фота ilady.info. Адны з самых небяспечных злачынстваў – тыя, якія звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.Паводле Крымінальнага кодэкса, за кожнае злачынства па гэтым відзе прадугледжаная пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. Звяртаем увагу на тое, што чалавек, які збывае наркатычныя сродкі, узбагачаецца. І пры гэтым падрывае здароўе іншых, здароўе нацыі. Наркатычная залежнасць, як правіла, невылечная. Тыя, хто ўжывае наркотыкі, − хворыя людзі, а ўжо потым і злачынцы. Паспрабаваўшы аднойчы наркотык, чалавек не можа адмовіцца ад гэтай згубнай залежнасці. Як кажуць тыя, хто сам паспрабаваў, “былых” наркаманаў не бывае. Ад 7 да 11 красавіка па Беларусі, у тым ліку і на тэрыторыі абслугоўвання Маладзечанскага РАУС, правядуць першы этап адмысловай праграмы “Допінг”. Яе праводзяць, каб знаходзіць і раскрываць злачынствы, звязаныя з паступленнем у незаконны абарот лекаў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы. Будуць канфіскаваць наркатычныя і псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, вырабленыя з лекавых прэпаратаў самастойна ці ў падпольных лабараторыях. Звяртаем вашу ўвагу: той, хто добраахвотна здасць наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы або прэкурсоры, будзе вызвалены ад крымінальнай адказнасці. Гэта тычыцца і людзей, якія будуць актыўна спрыяць раскрыццю або спыненню злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам гэтых сродкаў, рэчываў, выкрыццю адказных асоб. Калі вам што-небудзь вядома пра крадзяжы, збыт, захоўванне, выраб, вырошчванне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, просім тэлефанаваць у Маладзечанскі РАУС на нумары: 8(0176) 77 19 11, мабільны 8(029) 773 39 15, 8(044) 786 31 35. Ананімнасць гарантуем. Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць такому злу, як наркаманія, цяжкай хранічнай хваробе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адны з самых небяспечных злачынстваў – тыя, якія звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.
|
|