На Вілейшчыне на палетку згарэў трактар
07.04.2014
—
ЧП
|
Фота mchs.gov.by Механізатарам справіцца з агнём пра дапамозе вогнетушыцеля не ўдалося.Пасля дзевяці гадзін раніцы 3 красавіка паступіла паведамленне аб загаранні трактара на палетку паблізу вёскі Мікуліна Вілейскага раёна. Выратавальнікам патэлефанаваў адзін з двух трактарыстаў, якія тут працавалі. Механізатары адразу спрабавалі справіцца з агнём пры дапамозе вогнетушыцеля. Аднак не ўдалося – па прыбыцці выратавальнікаў трактар ужо гарэў адкрытым полымем. На выклік прыбылі два падраздзяленні з Вілейскага і Мядзельскага раёнаў. У выніку пажару выгарэлі кабіна і маторны адсек, пашкоджаны колы трактара, паведаміў інжынер Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Камароў. Як мяркуецца, прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Механізатарам справіцца з агнём пра дапамозе вогнетушыцеля не ўдалося.
|
|