СК: былы старшыня Вілейскага райвыканкама злоўжываў уладай пры будаўніцтве свайго дома. 21.by

СК: былы старшыня Вілейскага райвыканкама злоўжываў уладай пры будаўніцтве свайго дома

10.04.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прадстаўнік улады выкарыстаў службовыя паўнамоцтвы для будаўніцтва дома. Фота govorim.by.

Расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да былога старшыні Вілейскага райвыканкама, паведаміла нашаму выданню афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Крымінальная справа ўзбуджаная Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь па частцы 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча).

Падставай для ўзбу­джэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі па факце злоўжывання службовай асобай сваімі службовымі паўнамоцтвамі ў асабістых мэтах, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.

Згодна з матэрыяламі праверкі, прадстаўнік улады выкарыстаў да­дзеныя па службе паўнамоцтвы для будаўніцтва дома, які належыць яму.

Падазраваны даваў незаконныя ўказанні кіраўнікам мясцовых арганізацый аб перавозцы будматэрыялаў да дома, які будуецца, выкананні там будаўніча-мантажных работ.

У тым ліку з прыцягненнем работнікаў у іх працоўны час без заключэння з імі адпаведных дамоў аб аплаце аказаных паслуг і выкананых работ.

Факты злоўжывання ўладай выяўленыя ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

У межах крымінальнай справы прызначаная фінансава-эканамічная экспертыза для ўстанаўлення памеру нанесенай матэрыяльнай шкоды.

Цяпер аддзел па расследаванні злачынстваў супраць інтарэсаў службы ўпраўлення Следчага камітэта ажыццяўляе збор і праверку доказаў, неабходных для высвятлення абставін па крымінальнай справе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да былога старшыні Вілейскага райвыканкама, паведаміла нашаму выданню афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика