З-за cпальвання смецця на Вілейшчыне згарэлі дом і хлявы
10.04.2014
—
ЧП
|
Фота з сайта lifecity.com.ua У суботу, 5 красавіка гарэлі дом і пабудовы ў вёсцы Варонічы. Паведамілі пра гэта ў пяць гадзін вечара.– Па прыбыцці на месца здарэння выратавальнікі убачылі, што адкрытым полымем гараць дом і хлявы. Людзей усярэдзіне не было, – паведаміў старшы інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Гаўрышчук. У выніку згарэлі пяць хлявоў. Таксама выгараў знутры драўляны дом, знішчаны прыбудаваны да яго хлеў. Як аказалася, гараджане прыбіраліся на прысядзібным участку, вырашылі спаліць смецце. У выніку загарэлася сухая трава побач і агонь перакінуўся на пабудовы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 5 красавіка гарэлі дом і пабудовы ў вёсцы Варонічы. Паведамілі пра гэта ў пяць гадзін вечара.
|
|