У вілейскім “Еўраопце” пара забрала чужы ноўтбук і трапіла на відэа
07.05.2014
—
ЧП
|
Фота з сайта amurpress.ru У суботу, 3 мая, мясцовая жыхарка забылася пакет з дакументамі і ноўтбукам, калі выходзіла з крамы “Еўраопт”. Праз 10 хвілін вярнулася, але сваіх рэчаў не знайшла.Аднак тыя, хто паквапіліся на ноўтбук, не ўлічылі, што ў краме вядзецца відэаназіранне. – Пры праглядзе запісаў з камер відэаназірання ўстанавілі, што пакет з рэчамі забралі двое наведвальнікаў: хлопец і дзяўчына, – паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Данільчанка. – Маладыя людзі выйшлі з крамы, селі ў прыпаркаваны аўтамабіль і з'ехалі ў невядомым кірунку. Прыметы пары. Малады чалавек на выгляд каля 30 гадоў, ростам каля 175-185 сантыметраў, з цёмнымі валасамі, сабранымі ў “хвосцік”. Быў апрануты ў цёмную байку з капюшонам, камуфляваныя штаны. Дзяўчына ўзростам каля 25 гадоў, рост каля 170 сантыметраў, валасы рудыя, распушчаныя да плячэй, носіць акуляры ў аправе чорнага колеру. Была апранута ў падоўжаную куртку цёмнага колеру, чорную спадніцу. Грамадзян, якія пазналі гэтых людзей, просяць патэлефанаваць у міліцыю: (8-0177) 3-63-48, 5-41-00 або (8-029) 507-66-86. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 3 мая, мясцовая жыхарка забылася пакет з дакументамі і ноўтбукам, калі выходзіла з крамы “Еўраопт”. Праз 10 хвілін вярнулася, але сваіх рэчаў не знайшла. |
|