Тут мае рэчы, я нікуды не пайду. 21.by

Тут мае рэчы, я нікуды не пайду

15.05.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінскім раёне юнакі выцягнулі з палаючага дома трох чалавек.

— Вечарам, калі мы з сябрам Пашам на машыне вярталіся з Мінска ў вёску Хацежына, заўважылі, як з аднаго дома слупом валіць дым. Адразу чамусьці падумалі, што гаспадары паляць у печы, і толькі потым заўважылі: дах гарыць! — успамінае па-дзеі вечара аўторка Аляксандр Сініца, мясцовы жыхар.

Хлопцы кінуліся да будынка.

— Жанчына крычала: «Дапамажыце!», — працягвае 19-гадовы выратавальнік. — Акно было забіта фанерай, таму мы яе выбілі, выцягнулі жанчыну. Яна паведа-міла, што ў будынку яшчэ два чалавекі.

У задымленым пакоі муж з жонкай бестурботна спалі на печы. Хлопцы іх разбудзілі.

— Выходзіць яны не хацелі. Мужчына перасеў на ложак, а жанчына галасіла: «Тут мае рэчы, я нікуды не пайду». Тым часам ужо загарэліся дзверы, таму гаспадароў сілком прыйшлося выцягваць праз акно. І да прыезду «хуткай» і пажарных вартаваць, каб яны не ўскочылі ў хату.

— Па даных медагляду, людзі, якія знаходзіліся ў доме, былі нецвярозымі, — кажа Анастасія Швайбовіч, прэс-сакратар Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. — Драўляны дом моцна пашкоджаны агнём, таму гаспадарам прыйдзецца або многа сродкаў укласці ў рамонт, або набываць новае жыллё. Прычына пажару высвятляецца.

Дзякуй ад гаспадароў, якія, па словах мясцовых жыхароў, месяцы два назад пераехалі ў вёску і часам злоўжывалі спіртным, Саша і Павел не дачакаліся.

— Галоўнае — людзей выратавалі, — кажа Саша. — Ды і ў Хацежына нам зараз многія кажуць: «Малайцы!». 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінскім раёне юнакі выцягнулі з палаючага дома трох чалавек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика