Падман не прайшоў. 21.by

Падман не прайшоў

20.05.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У выхадныя на тэлефоны брэстаўчан масава прыходзілі СМС з дзіўным паведамленнем: «Прывітанне, табе фота». Акрамя таго, у пісьме мелася спасылка. І як толькі чалавек націскаў на яе, з яго мабільнага пачыналі сыходзіць СМС-паведамленні на ўсе нумары з тэлефоннай кніжкі апарата. Калі ўлічыць, што апошнім часам мабільныя аператары ўвялі крэдытны метад разліку, страты маглі быць сапраўды вялікімі.

Але, паводле слоў начальніка аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргея Дучэнкі, у вобласці не зарэгістравана ніводнага звароту ў міліцыю з нагоды махлярскай СМС-рассылкі.

— Аддзяленне праводзіць пастаянную работу па прадухіленні такіх выпадкаў, — падкрэсліў ён, — таму жыхары Брэстчыны ўсё менш вядуцца на прапановы злачынцаў атрымаць спадчыну ці купіць аўтамабіль за мяжой, як гэта было раней.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя на тэлефоны брэстаўчан прыходзілі дзіўныя СМС
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика