У кашулі нарадзілася. 21.by

У кашулі нарадзілася

22.05.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Оршы дзяўчынка трапіла на дно калодзежа чатырохметровай глыбіні.

Зараз галоўны ўрач Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Уладзімір Плыткевіч кажа, што шасцігадоваму дзіцяці сапраўды пашанцавала — яно, як кажуць, нарадзілася ў кашулі. Дэталёвае абследаванне паказала, што ў пацыенткі, тэрмінова дастаўленай у бальніцу на «хуткай», няма ні пераломаў, ні страсення мазгоў, сёння-заўтра яна будзе выпісана дадому.

Як аказалася, у каналізацыйны незачынены калодзеж на вуліцы Магілёўскай ля дома № 95 надвячоркам звалілася дашкольніца. Выратавальнікі, якія аператыўна прыбылі па выкліку, дасталі дзяўчынку і передалі медыкам. Кола вінаватых асоб устанаўліваецца. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Оршы дзяўчынка ўпала ў калодзеж чатырохметровай глыбіні
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика