Былога дырэктара Вілейскага філіяла “Мінскаблгаза” абвінавацілі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. 21.by

Былога дырэктара Вілейскага філіяла “Мінскаблгаза” абвінавацілі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі

26.05.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з сайта domstroika.ru

Пракуратура Мінскай вобласці санкцыянавала заключэнне пад варту былога дырэктара Вілейскага раённага філіяла “Мінскаблгаза”.

Ён абвінавачваецца ў тым, што, з'яўляючыся службовай асобай у 2009-2011 гадах, без адпаведнага афармлення і аплаты ў працоўны час прыцягваў падначаленых работнікаў і выкарыстоўваў тэхніку узначаленага ім прадпрыемства для будаўніча-мантажных і рамонтных работ на аб'ектах нерухомасці. Пра гэта паведаміў БелаПАН намеснік пракурора вобласці Аляксандр Бяліцкі.

Гэтыя аб'екты належалі самому кіраўніку, яго блізкім сваякам і іншым асобам. У выніку прадпрыемству быў нанесены ўрон у буйным памеры.

Былому кіраўніку прадпрыемства прад'яўленае абвінавачванне па частцы 2 артыкула 424 Крымінальнага Кодэксу Беларусі (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).


Чытайце на гэту тэму таксама:

9.04.2014.СК: былы старшыня Вілейскага райвыканкама злоўжываў уладай пры будаўніцтве свайго дома

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Мінскай вобласці санкцыянавала заключэнне пад варту былога дырэктара Вілейскага раённага філіяла “Мінскаблгаза”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика