На машыне насмерць збілі пешахода ў Маладзечне
26.05.2014
—
ЧП
|
Здарэнне адбылося ў Маладзечне па Вялікім Гасцінцы. Фота google.by. У суботу, 24 мая, каля дзвюх гадзін ночы 26-гадовы маладзечанец на аўтамабілі “Мерседэс-Бэнц Віяна” збіў чалавека. Здарылася гэта ў Маладзечне па Вялікім Гасцінцы.Насупраць дома №143 кіроўца збіў пешахода, які пераходзіў дарогу. Апошні атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. У яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом косці чэрапа, закрытыя цяжкія траўмы грудной клеткі, пераломы рэбраў і іншыя пашкоджанні. Пацярпелы памёр у рэанімацыі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Кіроўца быў цвярозы. Узбуджаная крымінальная справа.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 24 мая, каля дзвюх гадзін ночы 26-гадовы маладзечанец на аўтамабілі “Мерседэс-Бэнц Віяна” збіў чалавека. Здарылася гэта ў Маладзечне па Вялікім Гасцінцы.
|
|