Брага пайшла прахам
05.06.2014
—
ЧП
|
Самую вялікую ў гэтым годзе партыю брагі ў тысячу літраў канфіскавалі міліцыянеры Бялыніцкага раёна. Начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі мясцовага РАУС Аляксандр Манікайла заўважыў, як па дарозе непадалёк ад вёскі Вялікі Кудзін цёмна-сіняя «аўдзі» з вялікімі бочкамі накіравалася ў бок лесу. Гэта насцярожыла падпалкоўніка, хутка была арганізавана праверка. У выніку аказалася, што ў чатырох 250-літровых ёмістасцях брага. Гаспадары, не інакш адчуўшы трывогу, з месца зніклі. Нягледзячы на тое, што закон забараняе вырабляць самагон, ёсць рызыканты, якія гоняць спіртное ў хатніх умовах. З пачатку года па гэтай прычыне былі аштрафаваны 437 чалавек, у іх канфіскавана 33 тысячы літраў самагону з брагай і 26 апаратаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самую вялікую партыю брагі канфіскавалі ў Бялыніцкім раёне |
|