Вадзяная пастка
14.06.2014
—
ЧП
|
Нягледзячы на тое, што на гэтым тыдні было халаднавата, аднак, як паведамілі на раніцу пятніцы выратавальнікі на вадзе, з панядзелка ў краіне патанулі пяць чалавек. Сярод іх — трэцякласнік з Верхнядзвінска. Хлопчык разам з сябрамі адправіўся на раку Дрысу купацца. Дадому ён не вярнуўся. За апошні час гэта другі выпадак гібелі дзіцяці на вадзе. Так, у мінулую нядзелю на Лучынаўскім возеры Віцебскага раёна патануў 14-гадовы падлетак. Плыт, на якім ён плаваў, перавярнуўся, хлопец пайшоў пад ваду. Яго бацька ў гэты момант стаяў на беразе, але выратаваць сына не паспеў. Напярэдадні выхадных выратавальнікі папярэджваюць: «Будзьце ўважлівыя на вадзе!» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З панядзелка ў краіне патанулі пяць чалавек, сярод іх школьнік |
|