Мог выбухнуць у любы момант
27.06.2014
—
ЧП
|
У Пінску на пункт прыёму металалому здалі баявы снарад. Паводле слоў відавочцаў, 76-міліметровая знаходка вывалілася на зямлю са скрыні. Металалом тут штодзень здаюць дзясяткі людзей, адсачыць, хто прынёс снарад, цяпер немагчыма. Пасля таго як снарад заўважылі, з тэрыторыі прадпрыемства вывелі ўсіх людзей, выклікалі міліцыю і ваенных. Знаходку знішчылі спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы часці 7404 з Баранавічаў. Яны падкрэслілі, што снарад мог выбухнуць у любую хвіліну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пінску на пункт прыёму металалому здалі баявы снарад |
|