Калі ўсе дома
10.07.2014
—
ЧП
|
Двухгадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха ў Лідскім раёне. Як паведаміў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Лідскага РАУС Андрэй Кудзі, няшчасны выпадак адбыўся, калі бацькі выйшлі ў другі пакой, а старэйшы брат, які знаходзіўся побач з малой, загуляўся з камп’ютарам. Дзяўчынка самастойна адкрыла акно і выпала на вуліцу. На шчасце, засталася жывая. Вядома, што на даны момант стан дзяўчынкі стабільны. Маці і бацька выхоўваюць траіх дзяцей: 12-гадовага хлопчыка і двух дзяўчынак — двух і трох гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лідскім раёне двухгадовае дзiця выпала з трэцяга паверха |
|