У Глыбокім знішчылі сквер БРСМ
07.03.2015 06:02
—
ЧП
|
У Глыбокім знішчылі сквер, які пасадзілі сябры БРСМ. Тут раслі дрэвы каштоўных парод.
Сквер размяшчаўся на беразе возера Беразвецкага, побач са старымі яўрэйскімі могілкамі. Гадоў пятнаццаць таму старыя могілкі прывялі ў парадак. Потым узнік праект пусціць гарадскую каналізацыю паўз возера, каб сцёкі не траплялі ў вадаём. Ідэя была добрая, але скончыліся грошы, работы спыніліся, а дарагія трубы засталіся ў зямлі. І вось цяпер пра іх успомнілі і сталі адкопваць. Капаючы, зламалі частку дрэваў. Дрэвы ў скверы пасадзілі такім чынам, што зверху павінен быў чытацца надпіс "БРСМ". Але ўжо ў першы год пасля пасадкі частку саджанцаў зламалі, яшчэ частка не прыжылася. А зараз сквер знішчылі канчаткова землянымі работамі. У свой час закладка скверу пампезна асвятлялася ў мясцовай прэсе. Цяпер гэта месца ўяўляе сабой даволі сумнае відовішча. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дрэвы ў скверы пасадзілі такім чынам, што зверху павінен быў чытацца надпіс "БРСМ". |
|