| На Вілейшчыне на вясковых могілках з помнікаў скралі крыжы. Падазраюць бацьку і сына
					11.04.2016 16:54
					 —
					ЧП
					
          	| 
					  
				 Адблося гэта на могілках паблізу вёскі Гарыдавічы ля Куранца, «Рэгiянальная газета». Паведамленне ў Вілейскі РАУС паступіла ўчора, 10 красавіка, ля апоўдні. На месца выехала следча-аператыўная група на чале з начальнікам РАУС Аляксандрам Каратышом.  Устанавілі, што з помнікаў на магілах скралі адзінаццаць крыжоў. Адбылося гэта ў перыяд з 2 па 8 красавіка.   Неўзабаве ўстанавілі падазраваных у крадзяжы. Іх затрымалі. Гэта жыхары Куранца: 53-гадовы бацька і 30-гадовы сын. Яны злоўжываюць спіртным, пастаяннай працы не маюць. Сярод іншага зарабляюць на жыццё і тым, што збіраюць і здаюць металалом, расказаў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Дзмітрый Антановіч.  Мужчыны прызналі сваю датычнасць да крадзяжоў. Скрадзенае паспелі ўжо распілаваць і здаць. Частку знайшлі ў пункце збору другаснай сыравіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Адбылося гэта на могілках паблізу вёскі Гарыдавічы ля Куранца. | 
		
		
		 |