Вопратку рабочага накруціла на карданны вал: мужчына загінуў у Вілейскім раёне. 21.by

Вопратку рабочага накруціла на карданны вал: мужчына загінуў у Вілейскім раёне

01.02.2017 14:46 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30-гадовы рабочы загінуў на ферме ў Іжы (Вілейскі раён). Здарэнне адбылося, калі з дапамогай трактара і бочкі адпампоўвалі каналізацыю.

Начальнік вілейскага Следчага камітэта Яўген Мягкоў расказаў падрабязнасці здарэння.

30-гадовы жыхар вёскі Іжа, работнік ААТ "Чурлёны" 31 студзеня каля гадзіны дня адпампоўваў каналізацыю з дапамогай трактара і прыцапной бочкі.

У нейкі час ён блізка падышоў да карданнага вала, які злучаў бочку і трактар. Вопратку рабочага накруціла на карданны вал. Малады чалавек моцна стукнуўся аб прычапную прыладу і ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

Мужчына быў жанаты, меў траіх дзяцей.

Цяпер праводзяць судова-медыцынскую экспертызу, высвятляюць усе абставіны здарэння. Разглядаюць магчымае парушэнне тэхнікі бяспекі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика