У Магілёве згарэў дом - помнік архітэктуры XIX стагоддзя
10.06.2017 16:24
—
ЧП
|
У ноч на 10 чэрвеня ў цэнтры Магілёва, на вуліцы імя Лазарэнкі, загарэўся дом, пабудаваны ў XIX стагоддзі, які мае статус помніка архітэктуры. ![]() Паводле МНС, выклік паступіў а 22.10. Пажар знішчыў дах і перакрыцці. Пацярпелых няма. Згарэлы двухпавярховы будынак быў пабудаваны ў XIX стагоддзі як жылы дом, але ў савецкія часы выкарыстоўваўся ў іншых мэтах. У тым ліку нейкі час пасля вайны ў ім месціўся выцвярэзнік. Апошнія больш як 10 гадоў дом стаяў зачынены і паступова разбураўся. Каб высокае начальства, якое наведвала Магілёў, не звяртала на будынак увагу, яго завесілі банэрам. ![]() Старшыню абласной рады Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Ўладзімера Краўчанку ня дзівіць, што стары будынак у цэнтры гораду на вуліцы Лазарэнкі згарэў. На гэтай вуліцы, кажа ён, знаходзіцца квартал старых камяніцаў у занядбаным стане. Абаронца мясцовай даўніны адзначае, што Таварыства неаднаразова патрабавала ад чыноўнікаў, каб яны перадалі гэтыя будынкі «хоць каму-небудзь дзеля якойсці гаспадарчай дзейнасці». Паводле Ўладзімера Краўчанкі, будынак, пакуль у ім быў выцвярэзнік, належаў абласному ўпраўленню ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму. Затым яго перадалі магілёўскім камунальнікам. ![]() Адна з версій пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём тых, хто знаходзіў у доме часовы прытулак. У ацалелай ад пажару часты дома знойдзеныя рэчы бяздомных, — кажуць сведкі інцыдэнту. ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згарэлы двухпавярховы будынак быў пабудаваны ў XIX стагоддзі як жылы дом, але ў савецкія часы выкарыстоўваўся ў іншых мэтах. У тым ліку нейкі час пасля вайны ў ім... |
|