Як правільна збіраць бярозавы сок
10.04.2018
—
Калейдоскоп
|
Пачатак красавіка — пара нарыхтоўкі бярозавага соку, традыцыйнага промыслу беларусаў. Каб назапасіць яго самастойна, грамадзянам трэба звярнуцца ў мясцовае лясніцтва. Для фізічных асоб гэтая працэдура бясплатная. Пад падсочку падбіраюцца дрэвы дыяметрам 20 см і больш. Нарыхтоўка вядзецца спосабамі, якія забяспечваюць захаванасць тэхнічных якасцей драўніны. Сам працэс павінен праходзіць пад наглядам і кантролем работнікаў лясной аховы. Грамадзяне таксама маюць права весці нарыхтоўку соку з бяроз і клёнаў, што растуць на іх зямельных надзелах. ■ Уладзімір ЯГОРАНКАЎ, старшы дзяржінспектар міжраённай інспекцыі АЖіРС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак красавіка — пара нарыхтоўкі бярозавага соку, традыцыйнага промыслу беларусаў. Каб назапасіць яго самастойна, грамадзянам трэба звярнуцца ў мясцовае... |
|