На Койданаўшчыне немцы збудуюць ветрапарк
28.04.2010 14:36
—
Разное
|
Нямецкая кампанія «Энертраг» плануе пабудаваць у Дзяржынскім раёне першы ў Беларусі ветрапарк.
Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 28 красавіка ў Мінску паведаміў начальнік аддзела навукова‑тэхнічнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязяў дэпартамента па энеграэфектыўнасці Дзяржстандарта Андрэй Мінянкоў. Паводле яго слоў, 28 красавіка ў Мінску будзе падпісаны інвестыцыйны дагавор паміж «Энертрагам» і Мінскім аблвыканкамам. Кампанія зацікавілася найбольш высокім месцам у Беларусі — каля пасёлка Волма Дзяржынскага раёна. Мяркуецца, што праект будзе рэалізаваны ў два этапы. На першым плануецца стварыць ветрапарк з устаноўленай энергетычнай магутнасцю да 80 МВт, на другім — павялічыць магутнасць да 160 МВт. Кампанія плануе рэалізаваць праект за кошт ўласных сродкаў. Паводле папярэдніх падлікаў, кошт першага этапа складзе прыкладна 104 млн. еўра. Кампанія будзе валодаць гэтым аб’ектам і прадаваць электраэнергію для беларускай энергасістэмы. Плануецца, што пасля падпісання інвестыцыйнага дагавора кампанія ўсталюе мачты для вымяральных прылад для ацэнкі патэнцыялу вятроў у гэтым рэгіёне, адначасова будзе праводзіцца праца па стварэнні прадстаўніцтва кампаніі ў Беларусі, атрыманні дазвольных дакументаў, падборы персаналу, вывучэнне магчымасці выкарыстання беларускіх будаўнічых матэрыялаў. Праз год пачнецца праектаванне і будаўніцтва. Чакаецца, што першы этап будзе рэалізаваны ў другім паўгоддзі 2011 года, увесь праект — у 2012 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямецкая кампанія «Энертраг» плануе пабудаваць у Дзяржынскім раёне першы ў Беларусі ветрапарк. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 28 красавіка ў Мінску... |
|