Дзень Еўропы ў Беларусі адсвяткуюць кінафестывалем і фотавыставай
30.04.2010 17:10
—
Разное
|
Дзень Еўропы 9 мая ў Беларусі адсвяткуюць кінафестывалем і фотавыставай, паведамляе прэс‑служба пасольства Вялікабрытаніі, якая прадстаўляе Іспанію, што старшынствуе ў Еўрасаюзе.
З 10 мая па 4 чэрвеня да ўвагі гледачоў будуць прапанаваныя 17 фільмаў з 16 краін: Беларусі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Даніі, Італіі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швецыі і Эстоніі. Паказы пройдуць у кінатэатрах Мінска, Магілёва і Бабруйска. У сталіцы ўсе стужкі можна будзе ўбачыць бясплатна. Фестываль адкрыецца 10 мая паказам у мінскім кінатэатры «Перамога» беларускай стужкі «Рака жыцця».Праграма ўключае фільмы самых розных жанраў — ад казак да гістарычных драм. Фінансавая падтрымка фестывалю аказана прадстаўніцтвам Еўрасаюза ў Мінску і 15 пасольствамі краін ЕС. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі. Адначасова з кінафестывалем пройдзе фотавыстава «Еўропа нашымі вачыма». Больш за 170 беларускіх фатографаў прадставілі на конкурс каля паўтары тысячы фатаграфій, зробленых у розных еўрапейскіх краінах. Лепшыя працы будуць паказаныя ў галерэі кінатэатра «Перамога». Гледачы змогуць аддаць свае галасы за працы, якія найбольш спадабаліся. Пераможца, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў, будзе ўзнагароджаны падчас цырымоніі закрыцця фестывалю 17 мая. Першы фестываль у гонар Дня Еўропы прайшоў у Беларусі ў 2005 годзе. У краінах ЕС Дзень Еўропы адзначаюць таксама як Дзень Рабера Шумана ў гонар гістарычнай дэкларацыі, аўтарам якой быў гэты французскі дзяржаўны дзеяч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень Еўропы 9 мая ў Беларусі адсвяткуюць кінафестывалем і фотавыставай, паведамляе прэс‑служба пасольства Вялікабрытаніі, якая прадстаўляе Іспанію, што... |
|