Афіцыйны Мінск: сваіх не выдаём!. 21.by

Афіцыйны Мінск: сваіх не выдаём!

07.05.2010 13:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытанне аб экстрадыцыі Бакіева стала ў практычную плашчыню. Кіргізская генпракуратура накіравала ў Мінск запыт аб выдачы.

Мусіць, ён будзе ісці гэтак сама доўга, як паперы з Сухумі ды Цхінвалі. А калі дойдзе, то Бішкеку ўсё адно нічога не абламаецца. Па-першае, гэта дэклараваў сам Лукашэнка ў інтэрв’ю Рэйтэр. Маўляў, хай бы лепей і не прыніжаліся дарэмна.

Па-другое, наша незалежная Генпракуратура будзе строга датрымліваць літару закону. І ўжо прэвентыўна заявіла, што аднаго запыту мала. Хай пакажуць матэрыялы справы. Карацей, спосабаў патапіць пытанне ў кручкатворстве да халеры.

Палітычная ж пазіцыя афіцыйнага Мінска тут вельмі празрыстая: сваіх не выдаём! Раней такі ж падтэкст выявіўся ў справе Усхопчыка: чаго чапляецеся, савецкі генерал выконваў свой свяшчэнны абавязак!

Згадайма колішнія спічы ў абарону Мілошавіча, Хусэйна. Беларускае кіраўніцтва шле ўсім дыктатарам, дзейным і зрынутым, імпульсы а-ля Маўглі: мы з табой аднае крыві, ты ды я!

Гэта ж тычыцца і дыктатараў старых часоў. Вось адкуль апантаная абарона “бацькі народаў”, піетэт перад ягоным імем, пакланенне бутафорскай “Лініі Сталіна” (якая так кранула яшчэ аднаго крутога правадыра — Чавеса). Пярэдадзень Дня Перамогі зноў напоўнены казённым звонам у духу: не дамо ачарніць гісторыю!

За гэтай дымавой заслонай — боязь нязручнай, разбуральнай для міфаў праўды пра тую вайну і ўвогуле пра створаную генералісімусам Сістэму, парадыгма якой ментальна блізкая каму-кольвек з цяперашніх тутэйшых вялікіх начальнікаў.

Слухаеш іншым разам панегірыкі той людажэрскай сістэме — і застаецца дзякаваць богу, што не тая эпоха, няма як развярнуцца апалагетам. А так бы сапраўды мала не здалося нікому.

На гэтым тле цікава назіраць, як эвалюцыянуе пазіцыя расійскага кіраўніцтва — ад патурання паўзучай рэабілітацыі сталіншчыны да яе публічнага (хоць і асцярожнага, з агаворкамі) асуджэння.

Аддамо належнае: апошнім часам Мядзведзеў і Пуцін зрабілі некалькі выразных крокаў у гэтым кірунку. Палякі ацанілі жэсты Масквы ў звязку з абодвума актамі катынскай трагедыі. Зробленая на загад Мядзведзева публікацыя на сайце Расархіву дакументаў пра Катынь, хоць змест іх у прынцыпе быў вядомы, — гэта ўчынак.

А перад святам 9 Мая ў інтэрв’ю газеце “Вести” той самы Мядзведзеў адкрытым тэкстам заяўляе: вялікі там Сталін быў палкаводзец ці не надта вялікі, але ў любым разе злачынствы супраць уласнага народа яму нельга дараваць.

І гэта таксама месэджы, толькі зусім іншага кшталту: каб апалагеты людажэрскай сістэмы трохі падціснулі хвасты.

Канечне, эвалюцыю расійскага кіраўніцтва не варта перабольшваць. На думку маскоўскага аналітыка Аляксея Макаркіна, тут дзейнічаюць найперш прагматычныя матывы. Каб выскачыць з сыравіннай эканомікі, мадэрнізавацца, Расіі дазарэзу патрэбна знайсці агульную мову з Захадам.

Лукашэнка ж сядзіць у старой ідэалагічнай парадыгме значна мацней, чым малады адукаваны Мядзведзеў. Звыш таго, маскоўскі дуумвірат перапасоўваецца, вядзе болей тонкую гульню з элітамі, а тут ўся сістэма завязана на адну асобу. Занадта жорсткі каркас.

Заходнія грошы, інвестыцыі патрэбны і Мінску. Але пакуль выглядае на тое, што “Лінію Сталіна” ды прынцып “дыктатарскай салідарнасці” тут будуць абараняць да апошняга, нават ва ўрон чыста прагматычнай выгадзе. Хаця… Усхопчыка ж такі дапыталі, зрабіўшы рэверанс перад Вільняй.

Дарэчы, паводзіны беларускага кіраўніцтва ў сюжэце з Бакіевым ўжо сталі дадатковай опцыяй, якая абцяжарвае дачыненні з Масквой (і не толькі). Ну а сваркі з Масквой чыста канкрэтна адбіваюцца на газавым цэнніку.
Аляксандр КЛАСКОЎСКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанне аб экстрадыцыі Бакіева стала ў практычную плашчыню. Кіргізская генпракуратура накіравала ў Мінск запыт аб выдачы. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика