Жалобнае набажэнства ў Хатыні — 8 мая
07.05.2010 16:40
—
Разное
|
8 мая, напярэдадні Дня Перамогі, у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбудзецца жалобнае набажэнства. Святая Імша за католікаў Хатыні і ўсёй Беларусі, а таксама за ўсіх тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з нацызмам, распачнецца ў 12.00 непадалёк ад Вечнага агня і помніка Юзафу Камінскаму.
У жалобным набажэнстве прымуць удзел вернікі парафій з Лагойска, Плешчаніц, Кораня і іншых мясцін Беларусі. Сярод ахвяраў карнай акцыі нацыстаў у Хатыні, якая адбылася 22 сакавіка 1943 г., большасцю з’яўляюцца вернікі Рыма‑каталіцкай парафіі Корань (Лагойскі раён), да якой у той час адносілася в. Хатынь. Ксёндз дэкан Павел Слука MSF, пробашч парафіі Святога Казіміра ў Лагойску, запрашае ўсіх жадаючых да ўдзелу ў жалобным набажэнстве за ахвяраў фашысцкага нацызму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 мая, напярэдадні Дня Перамогі, у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбудзецца жалобнае набажэнства. Святая Імша за католікаў Хатыні і ўсёй... |
|