На выходных пазносіла дахі
12.05.2010 10:49
—
Разное
|
На Гомельшчыне ў выхадныя паўсюдна прайшлі навальніцы, у асобных месцах з градам. Прыродная з’ява суправаджалася моцным ветрам.
І калі ў большасці раёнаў яго хуткасць не перавышала 14 м/с, то ў Мазырскім, Чачэрскім, Рагачоўскім і Кармянскім дасягнула 15 м/с, што адносіцца да неспрыяльнай прыроднай з’явы, паведамілі ў Гомельскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Так, у вёсцы Ціхінічы Рагачоўскага раёна ветрам быў значна пашкоджаны дах жылога дома. А ў вёсках Енцы, Багданавічы і Хізаў Кармянскага раёна пацярпелі гаспадарчыя пабудовы — дзве фермы засталіся без дахаў, а вагавая — без навесу з дошак. Ірына Асташкевіч, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Гомельшчыне ў выхадныя паўсюдна прайшлі навальніцы, у асобных месцах з градам. Прыродная з’ява суправаджалася моцным ветрам. І калі ў большасці раёнаў яго... |
|