Сёння ў Мінску +28, на поўдні краіны да +32°С. 21.by

Сёння ў Мінску +28, на поўдні краіны да +32°С

10.06.2010 11:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння, 10 чэрвеня, у Мінску ў другой палове дня чакаецца плюс 26-28 градусаў, паведаміла дзяжурны сіноптык Белгідраметэацэнтра Алена Тутушкіна. Магчыма, сёння і не будзе такой моцнай спякоты, як прагназавалася раней, але ўсё-такі будзе вельмі цёпла.

Што тычыцца развіцця сітуацыі ў цэлым па рэспубліцы, то сёння ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор"е. Месцамі, пераважна ў паўночна-заходняй частцы краіны, пройдуць дажджы з навальніцамі. У асобных раёнах дажджы будуць моцнымі. Вецер паўднёвы, умераны, пры навальніцах парывісты. Днём у цэлым па Беларусі чакаецца плюс 24-29 градусаў. У паўночнай частцы Віцебскай вобласці прагназуецца 20-23 градусы вышэй за нуль, а на поўдні краіны паветра прагрэецца да 30-32 градусаў.


Паводле БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месцамі, пераважна ў паўночна-заходняй частцы рэспублікі, пройдуць дажджы з навальніцамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика