На Мундыялі зніклі і знайшліся чатыры футбалісты са зборнай КНДР
18.06.2010 13:34
—
Разное
|
Меркавалі, што яны папрасілі палітычнага прытулку.
«Чатыры футбалісты зборнай КНДР, якая прымае ўдзел на чэмпіянаце свету ў ПАР, — Ан Гэта адбылося пасля таго, як усе вышэйпералічаныя гульцы не былі ўключаныя ў заяўку іх каманды на матч з «пентакампеонамі». Па рэгламенту ФІФА, калі б з футбалістамі ФІФА не валодала інфармацыяй аб лёсе гэтых чатырох гульцоў. Як заявілі ў аргкамітэце спаборніцтваў, зборныя не абавязаныя прывозіць на стадыён ўсіх 12 запасных, не павінны выводзіць на трэніроўку ўсю каманду без выключэння і інфармаваць ФІФА пра месцазнаходжанне сваіх рэзервістаў. Маўляў, зніклыя футбалісты маглі проста захварэць. А праз інфармацыйны вакуум вакол зборнай КНДР гэта акалічнасць ператварылася ў скандал. Усе чатыры футбаліста, якія апынуліся ў цэнтры ўвагі, выступаюць за розныя клубы ў чэмпіянаце КНДР. Кім Адразу пачалі гуляць версіі, што футбалісты пакінулі размяшчэнне зборнай КНДР, каб папрасіць палітычнага прытулку ў ПАР, паколькі Паўночная Карэя вядомая сваім жорсткім таталітарным рэжымам. Гісторыя ведае нямала такіх прыкладаў — выезд з закрытай краіны за мяжу для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах дазваляе спартсменам употай пакідаць свае каманды. У апошнія гады гэтая з’ява атрымала распаўсюджанне сярод кубінцаў, у прыватнасці бейсбалістаў, якіх акрамя палітычных меркаванняў прыцягваюць салідныя амерыканскія прафесійныя кантракты. Так, Хасэ Кантрэрас, які выступаў за кубінскую нацыянальную зборную, прыехаўшы ў Амерыку ў 2002 годзе аднойчы выйшаў з гатэлю і не вярнуўся. А крыху пазней стаў выступаць за клубы « Аднак у выпадку з карэйцамі праблемы не аказалася. Пакуль што. «Пачатак чуткам пра іхнае знікненне паклала звычайная тэхнічная памылка падчас матчу зборных Бразіліі і КНДР, — растлумачыў урэшце прадстаўнік ФІФА Гордан Уотсан. — Мінулым вечарам я сустракаўся з паўночнакарэйскай камандай і мяне паінфармавалі, што ўсе гульцы знаходзяцца на месцы». АП, МБ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Меркавалі, што яны папрасілі палітычнага прытулку. «Чатыры футбалісты зборнай КНДР, якая прымае ўдзел на чэмпіянаце свету ў ПАР, — Ан Чхоль-Хек, Кім Мен-Вунь, Кім... |
|