Калякін блытае кампанію «Гавары праўду» з рухам «За свабоду»
09.07.2010 10:51
—
Разное
|
Падчас імпрэзы «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў выказаў удзячнасць журналістам і партыям, якія дапамагалі ў гэтай кампаніі — у прыватнасці, АГП, БНФ і партыі аб’яднаных левых «Справядлівы свет». Лідэр апошняй Сяргей Калякін узяў з гэтай нагоды слова. — Я цалкам падтрымліваю кампанію «За свабоду!» — нечакана выгукнуў Калякін, выклікаўшы поўную разгубленасць прысутных.— Не «За Свабоду!», а «Гавары праўду!» — паправілі палітыка ягоныя паплечнікі. Калякін схамянуўся, але працягнуў свой выступ далей. Аднак прамовіўшы яшчэ некалькі сказаў, ён зноў узгадаў кампанію «За свабоду», выклікаўшы яхідны смех прысутных.
«Салідарнасць» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр партыі «Справядлівы свет» заблытаўся ў назвах. |
|