Італьянскія журналісты абвясцілі забастоўку. 21.by

Італьянскія журналісты абвясцілі забастоўку

09.07.2010 14:59 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Журналісты італьянскіх СМІ абвясцілі масавую забастоўку ў знак пратэсту супраць прыняцця закона, які забараняе выкарыстанне ў публікацыях матэрыялаў, атрыманых пры дапамозе сродкаў для праслухоўвання.

Акцыя, якая атрымала назву «Дзень цішыні», праходзіць 9 ліпеня па ўсёй Італіі — у ёй прымаюць удзел усе вядучыя газэты, інфармагенцтвы, радыёстанцыі, тэлеканалы і некаторыя навінавыя інтэрнэт-сайты.

Незадаволенасць журналістаў выклікаў законапраект, унесены ў парламент прэм’ер-міністрам Сільвіа Берлусконі. Згодна з дакументам, магчымасці паліцыі і пракуратуры па выкарыстанні «жучкоў», якія запісваюць тэлефонныя размовы, будуць моцна абмежаваныя.

Акрамя таго, у выпадку прыняцця закон забароніць публікацыю артыкулаў, якія змяшчаюць падслуханую праваахоўнымі органамі інфармацыю.

У мясцовых СМІ гэты закон ужо ахрысцілі «кляпам».

Супраць яго выступілі не толькі журналісты, але і многія пракуроры і суддзі. На іх думку, ён накіраваны на выгараджванне палітыкаў — у прыватнасці, прэм’ера Берлусконі.


lenta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналісты італьянскіх СМІ абвясцілі масавую забастоўку ў знак пратэсту супраць прыняцця закона, які забараняе выкарыстанне ў публікацыях матэрыялаў, атрыманых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика