Зміцер Жалезнічэнка:«За мяжой нічога не трэба даказваць дзяржаве...»
20.07.2010 10:49
—
Разное
|
За лёсам гомельскага актывіста «Моладзі БНФ» Зміцера Жалезнічэнкі ў свой час сачылі ледзьве не ўсе незалежныя cродкі масавай інфармацыі. Спачатку — за арганізацыю бяскрыўднага, здавалася б, мерапрыемства — канцэрта беларускіх бардаў — Зміцера аштрафавалі, абвінаваціўшы ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Затым была другая справа — Жалезнічэнку абвінавацілі ў хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Пасля другога адлічэння Жалезнічэнка апынуўся ў арміі, дзе адным з першых стаў патрабаваць, каб загады аддаваліся на беларускай мове. «Нязручны» салдат з гэтай нагоды вёў перапіску нават з тагачасным міністрам абароны Леанідам Мальцавым, дамагаючыся, каб у беларускім войску выкарыстоўвалася мова тытульнай нацыі… Пасля дэмабілізацыі Зміцер з’ехаў за мяжу, каб працягнуць навучанне. «Народная Воля» расшукала Жалезнічэнку ў Амстэрдаме, каб даведацца, як яму жывецца зараз удалечыні ад Беларусі. — Зараз я навучаюся па праграме галандскага дзяржаўнага фонду Libertas Support Fund, — распавядае Зміцер. — Ён створаны адмыслова для падтрымкі маладых людзей, якія маюць праблемы з навучаннем дома Тады я яшчэ вагаўся: ці спрабаваць зноў паступаць у адну з беларускіх ВНУ, ці шукаць нешта за мяжой. Падумаў, што ў Беларусі не дадуць вучыцца з маёй біяграфіяй, але з замежжам таксама было незразумела. І з’язджаць не хацелася, і прасіць некага аб нечым не хацеў. А тут з’явіўся гэты варыянт, і я вырашыў паспрабаваць. Пакуль быў у адпачынку, пераклаў і даслаў дакументы ў фонд і ва універсітэт, пачаў рыхтавацца да экзамена па англійскай мове. Сябры з Партыі БНФ дапамаглі зарэгістравацца на тэст у Кіеве і, дэмабілізаваўшыся з войска, я паспяхова здаў гэты экзамен. Атрымаў стыпендыю, візу і прыехаў у Амстэрдам. — Зміцер, якую спецыяльнасць вы атрымліваеце за мяжой? — У Гомелі я вучыўся на праграміста, і ў Галандыі вырашыў працягнуць вучобу па гэтай спецыяльнасці. Але амаль увесь бакалаўрыят тут Адзначу, што тут, у Галандыі, ёсць два тыпы універсітэтаў — класічныя ці даследчыя, і прыкладныя. Я вучуся ў прыкладным па спецыяльнасці «Інфармацыйныя тэхналогіі». Праграма разлічана на чатыры гады, але калі я прыехаў ва універсітэт і выкладчыкі паглядзелі на адзнакі з беларускай ВНУ, адразу ж прапанавалі прайсці курс хутчэй. Я пагадзіўся. Вучуся з рознымі групамі па асобнай праграме, спадзяюся прайсці яе за два гады. Вось адзін год і прайшоў ужо незаўважна. Зразумела, мне даводзіцца вучыцца больш, чым іншым. Але мне гэта падабаецца. Хачу скончыць вучобу як мага раней і пачаць працаваць. Ну і, канечне, думаю пра вяртанне ў Беларусь. Пасля атрымання ступені бакалаўра хацеў бы вывучыцца яшчэ і на магістра. А гэта яшчэ два гады. — Як бы вы самі ацанілі ўзровень універсітэта, у якім навучаецеся? Зараз вы маеце досвед навучання і ў Беларусі, і за мяжой. Напрыклад, айчынная афіцыйная прапаганда — Універсітэт мой, на жаль, не самага высокага ўзроўню, яго немагчыма параўнаць з лепшымі класічнымі універсітэтамі, але ён дае грунтоўныя практычныя веды, праўда, хутчэй на ўзроўні добрага тэхнікума, чым насамрэч ВНУ. Але вучуся ў ім, бо, як казаў, у лепшых універсітэтах няма адпаведных англійскамоўных праграм. У маім ВНУ няма выкладчыкаў такога добрага ўзроўню, які быў у некаторых выкладчыкаў у Гомелі, але тут няма і людзей, якія былі б цалкам некампетэнтнымі ці вучылі б абсалютна непатрэбным рэчам. На матэматычным факультэце Гомельскага універсітэта такіх выкладчыкаў была ледзь не палова. Вельмі добра ва універсітэце з абсталяваннем, выхадам у інтэрнет. У Беларусі ж, на жаль, з гэтым усё нашмат горш. Але, упэўнены, і мы прыйдзем да лепшага. Аднойчы я быў у Амстэрдамскім універсітэце на дні адчыненых дзвярэй, размаўляў пра магчымасць паступлення ў магістратуру пасля атрымання ступені бакалаўра. Стварылася ўражанне, што гэты універсітэт — увогуле іншая планета, нават у параўнанні з маім цяперашнім, не кажучы ўжо пра беларускі. А самае галоўнае — бачна, што ўсё робіцца для студэнтаў. — Зміцер, а наколькі адрозніваюцца навучальныя працэсы ў Беларусі і Галандыі? — Навучальны працэс, канечне, адрозніваецца. Шмат практычных заняткаў, працы ў групах. Працуем з новымі сучаснымі тэхналогіямі і абсталяваннем — тым, што зараз насамрэч актуальна. Адзіны недахоп у тым, што праграма ахоплівае вельмі вялікае кола прадметаў, хацелася б, каб яно трохі было меншым. Але ўсе прадметы звязаны з тэхналогіямі ці камунікацыямі. Так ці інакш спатрэбіцца ўсё. Навучальны год разбіты на чатыры чвэрці па сем тыдняў заняткаў і чатыры экзаменацыйныя сесіі. Вельмі шмат выхадных, мне не зусім гэта падабаецца, лепш бы болей вучыліся. Хаця з маёй нагрузкай мне хапае. Да таго ж сам чытаю кнігі па спецыяльнасці і вучу галандскую мову, фатаграфіяй цікаўлюся. А гэта ўсё вымагае часу. За наведваннем заняткаў не сочаць, але я іх не прапускаю. Калі падчас сесіі студэнт не здае Адзнакі тут ставяцца па стобальнай сістэме, але пераважна акругляюць да дзесяткаў. На залік трэба набраць 50–60. Сярэдні бал у мяне тут пакуль каля васьмідзесяці. У Беларусі быў вышэйшы, аднак тут трохі складаней атрымліваць высокія балы. І выкладчыкі іх ставяць меней ахвотна, і за кароткі час чвэрці складана цалкам паглыбіцца ў прадмет, асабліва, калі курсаў шмат. Ды і не трэба тут нікому нічога даказваць ды баяцца, каб не выгналі. Даказваць нешта можна і трэба толькі сабе, а не дзяржаве, а ў Беларусі, як вы ведаеце, усё наадварот. — Раскажыце крыху пра вашы побытавыя ўмовы ў Амстэрдаме. На што, напрыклад, хапае вашай стыпендыі? — Па ўмовах праграмы неабходна было самому паступіць у любы універсітэт, тады праграма кампенсуе ўсе выдаткі па навучанні і выплачвае стыпендыю. Грошай хапае — атрымліваю тысячу еўра ў месяц, з іх трыста пяцьдзесят аддаю за кватэру, яшчэ сто — Ці адчулі вы адрозненне паміж галандцамі і беларусамі? — Галандцы больш свабодныя. Гэта відавочна. Грамадства, канечне, тут адрозніваецца ад беларускага. Амстэрдам — горад многіх культур, жывуць тут прадстаўнікі ледзь не ўсіх краін свету. Пасля галандцаў больш за ўсё туркаў і мараканцаў, разам ці не 15 працэнтаў насельніцтва. Шмат выхадцаў з былой лацінаамерыканскай калоніі Сурынама. Але жывуць усе мірна. Прыемна ўражвае галандскі патрыятызм, любоў да сваёй краіны. Прычым не навязаны, не штучны, а ад душы. Напрыклад, шмат дзе вісяць дзяржаўныя сцягі. Уражвае, як шмат галандцы чытаюць: ці не палова рэкламных стэндаў заклеена плакатамі кніжных навінак. У цягніках падчас дарогі на працу ці адтуль чытаюць амаль усе. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца бясплатныя штодзённыя газеты. Дарэчы, у вельмі актуальным для Беларусі пытанні — прысутнасці на вуліцах супрацоўнікаў праваахоўных органаў — Галандыя — сціплая краіна. Напрыклад, падчас масавых мерапрыемстваў заўважыў, што тут вельмі мала паліцыі. А так у горадзе яе і ўвогуле не бачна. — Зміцер, ці ўдаецца адсочваць падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі? — За беларускімі падзеямі, канечне, спрабую сачыць. А вось большасць галандцаў яны, канечне, мала турбуюць. Хіба пра «газавую вайну» тут былі навіны. А так не ўсе нават і ведаюць такое слова — «Беларусь». Даводзіцца тлумачыць. Але тут у кожнага свае клопаты. Я і сам, напрыклад, шукаў на карце той Сурынам, а там жа таксама людзі жывуць… Трэба, каб самі беларусы пра Беларусь памяталі заўсёды, куды б лёс ні закінуў, і нешта для яе рабілі. Тады і ў свеце нас будуць ведаць. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы гомельскі актывіст расказвае пра сваё навучанне ў Амстэрдаме. |
|