У бліжэйшыя двое сутак слупок тэрмометра на ўсходзе Беларусі ўзнімецца да 35–37°C. 21.by

У бліжэйшыя двое сутак слупок тэрмометра на ўсходзе Беларусі ўзнімецца да 35–37°C

01.08.2010 18:25 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спякота ў Беларусі пратрымаецца яшчэ як мінімум трое сутак.

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 2 жніўня тэмпература паветра ноччу складзе 13—20°С, днём 28—34°С, па паўднёвым усходзе месцамі да 35°С.

3 жніўня на большай частцы тэрыторыі, а 4 жніўня ў цэнтральных і ўсходніх раёнах краіны захаваецца спякотлівае надвор"е з дзённай тэмпературай паветра 30—34°C. Па ўсходняй палове паветра прагрэецца да 35—37°C.

У Мінску, паводле прагнозаў сіноптыкаў, 2 жніўня начная тэмпература складзе 19—21°C, дзённая 30—32°C. Магчымыя дождж, навальніца.

3 жніўня ноччу ў сталіцы будзе 19—21°C, днём 30—32°C, вечарам магчымы дождж.

4 жніўня начная тэмпература чакаецца на ўзроўні 21—23°C, дзённая 30—32°C.

Варта зазначыць, што тэмпература вышэйшая за 35°C лічыцца небяспечнай з"явай.
Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спякота ў Беларусі пратрымаецца яшчэ як мінімум трое сутак. Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 2 жніўня тэмпература паветра ноччу складзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика